1 кастрычніка - Дзень пажылых людзей
Дзень пажылых людзей - гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення. Як правіла пажылымі называюць людзей, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту. Пажылыя людзі - гэта наш гонар, наш дарагі здабытак. У свой час яны выхоўвалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну багаты вопыт і мудрасць пакаленняў
Пажылыя людзі хваравіта ўспрымаюць пакінутасць, адчужэнне, незапатрабаванасць, недастатковае разуменне з боку маладога пакалення, якое часта недаацэньвае сілу чалавечага кантакту з пажылымі. Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе.
І таму, напярэдадні свята, навучэнцы школы наведалі пажылых людзей з мэтай аказання ім пасільнай дапамогі ў вядзенні хатніх спраў, навяд зенні парадку ў агародах, на прыдамавой тэрыторыі. А таксама павіншавалі іх, падарылі словы цеплыні, пажаданні моцнага здароўя і, канешне, прыгожыя восеньскія кветкі.