Піянерскі збор "Мы акцябраты"
26.03.2021 года - асаблівы дзень для вучняў II класа Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы імя С.П.Шупені. І не толькі таму, што гэта апошні дзень заняткаў у трэцяй чвэрці навучальнага года. У гэты дзень іх прымалі ў акцябраты. Перш чым атрымаць акцябрацкія зорачкі, другакласнікі прайшлі выпрабаванні. Рабяты паказалі, наколькі яны ведаюць сваю краіну, адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у гульні “Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры”. Усе этапы выпрабаванняў былі дастойна пройдзены. Піянерская дружына папоўнілася трыма членамі, на грудзях якіх заззялі доўгачаканыя зорачкі.