Рэспубліканская акцыя "Сад надзеі"
У свеце існуе добрая традыцыя – садзіць дрэвы. Кожны, хто пасадзіў пладовае дрэва, чакае ад яго багатага ўраджаю. Так і старэйшае пакаленне чакае ад нас, маладых, поспехаў і дасягненняў на карысць Радзіме. 2021 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам народнага адзінства. Пад яго эгідай праходзяць розныя мерапрыемствы, у тым ліку і рэспубліканская акцыя “Сад надзеі”, якая была праведзена ў нашай школе.