3 ліпеня - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае дзяржаўнае свята. Адзначаецца 3 ліпеня — у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нацысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Галоўнае мерапрыемства свята — урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Машэрава і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі
Запрашаем на мітынг, прысвечаны Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца 1 ліпеня ў 14.00г ля брацкай магілы аг.Орля