НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПАЧЫНАЕЦЦА СА ШКОЛЬНАЙ ПАРТЫ...
24 сакавіка 2017 г. у актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Орлеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя С.П. Шупені” адбылася VІ школьная навукова-практычная канферэнцыя. Канферэнцыя прайшла пад дэвізам “Вучыцца не думкам, а думаць”.
На мерапрыемства былі запрашаны педагогі і навучэнцы V – ХІ класаў. Аднак вучні пачатковых класаў таксама выказалі жаданне удзельнічаць у рабоце канферэнцыі. Права адкрыць канферэнцыю па традыцыі было прадастаўлена дырэктару школы Сядзельнік М.П. Яна выказала пажаданне, што тыя вучні, якія сёння прэзентуюць свае работы, магчыма, ў будучым будуць знакамітымі вучонымі або даследчыкамі. У любым выпадку вопыт навукова-практычнай дзейнасці, умення прадставіць сваю работу абавязкова спатрэбіцца ў жыцці.
На канферэнцыі былі прадстаўлены наступныя работы:
“Карысць і шкода шакалада”, ІV клас, Рымко Г., Крупіца М., Марчык А. (кіраўнік Якімчык С.П.);
“Как учили и учились в Древней Руси”, ІХ клас, Красочка Д. (кіраўнік Трокель Р.М.);
“Прыродныя комплексы поймы ракі Нёман”, VІ клас, Герасімчык Т., Крупіца А., Зубель Я. (кіраўнік Бурдзей Т.Э.);
Праект “Шкура незабітага льва”, ІХ клас, Скерсь К. (кіраўнік Баклага М.В.);
“Вырошчванне таматаў безрасадным спосабам ва ўмовах Беларусі”, ХІ клас, Нагорная А. (кіраўнік Ненартовіч А.Б.);
“Развитие оружейного дела с Х по ХVІ века”, VІІ клас, Гідрэвіч С. (кіраўнік Бярозкін А.І.);
“Жанр калыханкі ў дзіцячым фальклоры”, VІ клас, Кунцэвіч Д., Крупіца А. (кіраўнік Эйсмант В.М.).
Журы канферэнцыі, у склад якога ўвайшлі дырэктар школы Сядзельнік М.П.; намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жлаба Г. А.; настаўнік пачатковых класаў Хэлская Р.В.; настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шэршань Т.С., дало станоўчую ацэнку ўсім работам без выключэння. Аднак лепшымі былі празнана даследчая работа навучэнкі ХІ класа Нагорнай А. “Вырошчванне таматаў безрасадным спосабам ва ўмовах Беларусі”; работа вучняў ІV класа Рымко Г., Крупіцы М., Марчыка А. “Карысць і шкода шакалада”; праект навучэнкі ІХ класа Скерсь К. “Шкура незабітага льва”. Таксама было ўлічана меркаванне гледачоў, на думку якіх лепшай работай была даследчая работа Нагорнай А. Па рашэнню журы дадзеныя тры работы будуць прадстаўлены на раённай навучкова-практычнай канферэнцыі. Пажадаем поспеху нашым юным даследчыкам.
Савет школьнага навуковага
таварыства вучняў “Эўрыка”