НТВ "Эўрыка" паведамляе...
05.04.2018г. у дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Орлеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя С.П. Шупені” прайшла VІІ школьная навукова-практычная канферэнцыя. Былі запрошаны вучні І – ХІ класаў, настаўнікі школы і ўсе жадаючыя.
На канферэнцыю былі прадстаўлена шэсць работ: “Беларускаія прыказкі і прымаўкі і іх адпаведнікі ў рускай і нямецкай мовах у маўленні сучасных школьнікаў”, Касач А., Шкляр П., VІІІ клас, кіраўнік Шэршань Т.С. (бел.мова); “Электрычная энергія ў жыцці чалавека. Споса-бы эканоміі электраэнергіі”, Марчык А., V клас, кіраўнік Шалесны А.А. (экалогія і энергазберажэнне); Таямніцы пяці гарошын”, Гром А., Асцюкевіч А., ІV клас, кіраўнік Жлабо А.А. (чалавек і свет); “Обрети крылья”, Красочка Д., Х клас, кіраўнік Снарская І.А. (прафарыент.) ; “Лес – сябар чалавека” Рымко А., Сілівончык А., V клас, кіраўнік Жалудок С.У. (чалавек і свет); “Імя ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, Рымко Ксенія, ІХ клас, кіраўнік Бярозкін А.І. (гісторыя).
Усе прадстаўленыя работы былі вельмі цікавымі і змястоўнымі. Аднак журы ў складзе Баклагі М.С., Валенцюкевіч В.С., Жлаба Г.А., Ненартовіч А.Б., Уладыкінай М.С. прызнала лепшымі тры работы. У выніку прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
І месца - работа “Таямніца пяці гарошын”, Гром А., Асцюкевіч А. ІV клас (Жлабо А.А.)
ІІ месца – работа “Обрети крылья”, Красочка Д., Х клас (Снарская І.А.)
ІІІ месца – работа “Беларускаія прыказкі і прымаўкі і іх адпаведнікі ў рускай і нямецкай мовах у маўленні сучасных школьнікаў”, Касач А., Шкляр П. (Шэршань Т.С.)
Кіраўнік школьнага
навуковага таварыства вучняў “Эўрыка” Ненартовіч А.Б.