Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навошта на ферме камп’ютар..?

Дата: 5 марта 2019 в 09:09, Обновлено 7 марта 2019 в 09:28
Автор: Жлабо Г. А.
469 просмотров

Такое пытанне здзіўлена задалі вучні Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы кіраўніку ААТ “Орля” Козічу А.У. у час прафарыентацыйнай экскурсіі на МТФ “Прэціма”.
Прапанову наведаць малочна-таварную ферму многія сустрэлі без асаблівага энтузіязму: што цікавага можна там убачыць? Яно і зразумела: для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак каровы – не дзіва, а звычайная з’ява. Аднак згадзіліся паехаць і не пашкадавалі.

        Падрабязны расказ Аляксандра Уладзіміравіча аб асаблівасцях працы на сучаснай жывёлагадоўчай ферме захапіў школьнікаў з першых хвілін. З цікавасцю вучні перазходзілі з цэха ў цэх малочна-таварнай фермы, разглядалі абсталяванне. Яны змаглі наглядна ўбачыць: адкуль і як цякуць малочныя рэкі, хто падлічвае вітаміны для кароў, як гадуюцца цяляты, ад чаго залежыць смак і гатунак малака. Яшчэ дзесяць гадоў назад ніхто нават не думаў, што працэс атрымання малака будзе суправаджацца сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. У камп’ютары знаходзіцца інфармацыя аб кожнай карове: яе нумар, імя, узрост, саматыка, сярэдні надой, занатаваны ўсе працэсы, разлічаны рацыён харчавання. Для ўсяго гэтага і патрэбны на ферме камп’ютары!

         А самае галоўнае, што вучні зразумелі: на сучаснай ферме павінны працаваць адукаваныя, захопленыя сваёй справай людзі.

         Знайсці адказ на пытанне вучняў “Навошта  трактарысту ведаць электроніку?” кіраўнік ААТ “Орля” Козіч А.У. прапанаваў пад час экскурсіі на мехдвор, правядзенне якой супадзе з аглядам сельскагаспадарчай тэхнікі.

         Удзельнікі экскурсіі пакідалі МТФ “Прэціма” са словамі ўдзячнасці Козічу А.У. за змястоўны дыялог.

         Фотоальбом здесь  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.