Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Без матулінай падтрымкі не бывае перамог!

Дата: 7 марта 2019 в 13:41, Обновлено 12 марта 2019 в 13:44
Автор: Жлабо Г. А.
422 просмотра

На працягу свайго існавання Орлеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя С.П.Шупені заўсёды лічылася спартыўнай школай. Новыя падыходы да арганізацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам з’яўляюцца асновай фарміравання здаровага ладу жыцця і рухальнай актыўнасці дзяцей, падлеткаў і моладзі. З мэтай папулярызацыі дасягненняў хакейнай каманды “Арляняты” ва ўстанове адукацыі быў распачаты праект “Развіццё дзіцяча-юнацкага хакею ва ўмовах аграгарадка”.

Актуальнасць  праекта падкрэсліваецца  асаблівай ўвагай нашай дзяржавы да пытання захавання і ўмацавання здароўя маладога пакалення і павышэння ролі і значнасці спорту.

         У рамках рэалізацыі дадзенага праекта напярэдадні 8 Сакавіка быў праведзены спартыўна-забаўляльны конкурс “Лэдзі Хакей”для мамаў юных хакеістаў. Для ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны ўсе мамы нашых “спартыўных зорачак”. Стаць удзельніцамі згадзілася пяць самых рашучых матуляў: капітана хакейнай каманды Рымко Аляксея, абаронцаў Шчукі Аляксандра, Масталавіцы Арцёма і Паўла,  нападаючага Раманчыка Арцёма і бабуля Булачкі Уладзіміра - аднаго з самых малодшых ігракоў.

           На пачатку конкурсу ўдзельніцы далі карэспандэнтам школьнай газеты інтэрв’ю. Відэаролік з інтэрв’ю змешчаны ў сацыяльных сетках.

            Цудоўны настрой, спартыўны азарт, настойлівасць і сяброўская падтрымка суправаджалі ўдзельніц на працягу ўсёй сустрэчы. Матулі паказалі выдатную фізічную падрыхтоўку, добрыя веды спартыўнай тэрміналогіі, уменне апранаць форму хакеіста, майстэрства валодання клюшкай. Візітнай карткай нашых чароўных удзельніц сталі песні, жарты, а таксама дэманстрацыя духмянага хатняга печыва.

           Святочны настрой падтрымалі шчырыя словы членаў журы конкурсу: трэнера хакейнай каманды “Арляняты” Хэлскага У.У. і першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ Цынгалёвай А.А. Кожная з удзельніц атрымала памятны падарунак і вымпел конкурсу “Лэдзі Хакей”.

          Свята закончылася запрашэннем на чаяванне. Напрыканцы сустрэчы “выдатная пяцёрка” “Лэдзі Хакей” падтрымала прапанову сыноў-хакеістаў у наступным сезоне перанесці дзеянне конкурсу на лядовую пляцоўку. Самае ж галоўнае, ў чым мы пераканаліся, гэта ў бязмежнасці мацярынскай любові, падтрымкі і веры ў сваіх дзяцей. Сапраўды, без матулінай падтрымкі  не бывае перамог!

Фотаальбом тут

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.