Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Квітней, наш школьны сад!"

Дата: 10 октября 2016 в 11:19, Обновлено 10 октября 2016 в 12:38
665 просмотров

Тры сотні маладых яблынь высадзілі 5 кастрычніка на Гродзеншчыне. Яблыневыя сады з'явіліся на прышкольных участках у Гродзенскім, Бераставіцкім і Шчучынскім раёнах. Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня настаўніка - святу, заснаванага ЮНЕСКА, які адзначаецца больш чым у ста краінах.

              На Шчучыншчыне яблыневыя сады з’явіліся ў аг.Орля і аг.Новы двор. Акцыя ў Орлеўскім діцячым садзе - сярэдняй школе прайшла пры ўдзеле начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дубка У.Р., старшыні сельвыканкама Ярошык Я.М., а таксама дырэктара ААТ “Орля” Рэгілевіча В.А.

             Гэта незвычайнае мерапрыемства пачалося са школьнай лінейкі, на якой дырэктар школы Сядзельнік М.П. падаравала кошык яблыкаў са старога школьнага сада гасцям і выказала спадзяванне праз колькі год атрымаць такі ж ураджай яблыкаў з новага саду.  Побач з установай адукацыі з'явіліся 30 маладых яблынек. На кожнае дрэўца школьнікі павязалі чырвоныя стужкі з пажаданнямі настаўнікам. Па даўняй прыкмеце, калі на галінку маладога дрэўца завязаць стужку з пажаданнем, яно абавязкова споўніцца. 

         Сваім прыкладам дарослыя пакажуць дзецям, што для дасягнення выніку важна прыкладаць намаганні, - лічыць намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, які выступіў ініцыятарам акцыі. - Школьнікі будуць даглядаць за маладымі садамі, а вынік ацэняць праз некалькі гадоў, калі прыйдзе час збіраць ураджай у ўласнаручна пасаджаных садках.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.