І ЗНОЎ "ЗАЛАТАЯ ШАЙБА" У "АРЛЯНЯТ"!!!
З 4 па 6 лютага 2019 г. хакейная каманда “Арляняты” абараняла гонар Шчучынскага раёна на спаборніцтвах абласнога этапу турніру “Залатая шайба”, які прайшоў у лядовым палацы ў Лідзе паміж раённымі камандамі дывізіёна “Б” сярод юнакоў 2002-2004 гадоў нараджэння.
Нашы хакеісты разграмілі “ў сухую” апанентаў з Ашмян з лікам 9:0, зборную Бераставіцкага раёна, ваўкавыскую хакейную дружыну з лікам 8:0. Заключныя матчы абласнога этапу “Залатой шайбы” прайшлі напружана але пераможна для нашых рабят. За ўвесь турнір "Арляняты" не прапусцілі ніводнай шайбы, і адстаялі права абараняць гонар Гродзеншчыны на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў, які пройдзе ў сакавіку ў Бабруйску.