ЭРУДЫТ - 2015. ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ
11 мая адбыўся апошні этап школьнага конкурса "Эрудыт - 2015".
Інтэлектуальны конкурс "Эрудыт" праводзіцца ў школе другі год. Мэтай правядзення з'яўляецца развіцце інтэлектуальнай творчасці навучэнцаў, выяўленне і стымуляванне таленавітых і адораных навучэнцаў. Арганізатарамі конкурса з'яўляюцца Савет навуковага таварыства вучняў "Эўрыка" і Метадычны савет.
у гэтым годзе конкурс прайшоў у 3 этапы:
1. Медыяазбука "Памяць аб вайне"
2. Інтэлектуальны марафон
3. "Вучань года"
Трэці этап уключыў у сябе самапрэўентацыю, бліц-турнір і абарону творчага задання "Моладзь галасуе за мір". У трэці этап выйшлі 7 фіналістаў: Тарас Павел, Качаноўская Алена, Нагорная Аляксандра, Шулейка Алеся, Баклага Наталля, Сідлярэвіч Павел і Бардоўскі Яраслаў.
Барацьба была напружаная. Кожны ўдзельнік стараўся ўразіць паважанае журы і рыхтаваўся да конкурсу адказна. Найбольш эмацыянальнай стала абарона творчых заданняў "Моладзь галасуе за мір".
У выніку журы вазначыла пераможцаў, якімі сталі:
Нагорная Аляксандра - у намінацыі "Вучань года - 2015"
Шулейка Алеся - у намінацыі "Самы творчы"
Баклага Наталля і Качаноўская Алена ў намінацыі "Самы знаходлівы"
Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Тарасу Паўлу.
Віншуем пераможцаў і запрашаем вучняў школы да ўдзелу у конкурсе ў наступным навучальным годзе.